Verification: 83a53adf9863d200
РУС БЕЛ ENG

Тыдзень беларускай мовы

01.03.2023
С 13.02.2023 по 24.02.2023 в ГУО "Специальная школа Оршанского района" прошла неделя белорусского языка

З мэтай фарміравання пачуцця гонару за родную мову і паважлівых адносін да культурных традыцый беларускага народа ў школе прайшоў тыдзень роднай мовы, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

        У фае школы аформлены тэматычны стэнд са зменнай інфармацыяй, у бібліятэцы-выстава кніг і часопісаў «Беларускія пісьменнікі-дзецям».

У межах тыдня роднай мовы адбыўся шэраг мерапрыемстваў. У IX класе адбыуся адкрыты урок лiтаратурнага чытання (настаунiк Семянкова А.А.).

 

 

Вучні старэйшых класаў прадэманстравалі свае веды ў турніры «Знаўцы роднай мовы», дзе разгадвалі загадкі, выконвалі цікавыя заданні, гулялі ў перакладчыкаў.

У конкурсе чытальнікаў «Бацькаўшчына светлая мая» вучні не толькі чыталі вершы пра Родную краіну, але і праявілі творчыя здольнасці.

 

Вучні пачатковых класаў, якія яшчэ не вывучаюць беларускую мову змаглі прыняць ўдзел у конкурсе малюнкаў «Зямля пад белымі крыламі» пад кіраўніцтвам выхавацелей груп падоўжанага дня. 

Таксама вучні старэйшых класаў пад кіраўніцтвам настаўнікаў беларускай мовы правялі завочнае падарожжа «Мая малая радзіма».

 

Найбольш уразіў вучняў кірмаш прасмакаў «Беларуская кухня», дзе вучні разам з бацькамі і настаўнікамі  прыгатавалі стравы беларускай кухні. Тут былі  дранікі, клёцкі, бульба з каўбасамі і грыбамі, яечня і нават агуркі з мёдам. На кірмашы гучала  беларуская народная музыка і вучням прапанаваліся цікавыя заданні. 

       

   

       Напрыканцы тыдня на заключнай лінейцы усе удзельнікі і лепшыя аматары роднай мовы атрымалі ўзнагароды.